Кніга "Жазло праўлення" Сімяона Полацкага 1667 года выдання будзе ўпершыню прадстаўлена на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
"Гісторыка-культуралагічны праект "Арт-Беларусь" пачынаўся у тым ліку з выпуску факсімільнага ўзнащлення гістарычнага выдання Сімяона Полацкага "Жазло праўлення", — адзначыў старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка. — У 2017 годзе гэтаму выданню спаўняецца 350 гадоў і вельмі важна, што мы не толькі вярнулі на радзіму гэтую кнігу, але і далі аматарам і спецыялістам у галіне нацыянальнай культуры магчымасць вывучаць каштоўны помнік літаратуры, ажыццявіўшы пераклад на сучасную беларускую і рускую мову. Мы спадзяемся ў рамках праекта "Арт-Беларусь" сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі партнёрамі не толькі садзейнічаць адраджэнню нацыянальнай культуры, але і стымуляваць яе далейшае развіццё".
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі ў сваю чаргу адзначыў, што "кніга Сімяона Полацкага — выдатнае ўпрыгожванне стэнда Нацыянальнай бібліятэкі на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Доўгачаканае вяртанне ў краіну гэтага выдання дапамагае больш поўна прадставіць развіццё кніжнай культуры Беларусі". Выстава стартуе 8 лютага ў сталічным выставачным павільёне "Белэкспа" на праспекце Пераможцаў.
Нагадаем, кніга Сімяона Полацкага "Жазло праўлення" была выдадзена Маскоўскім друкарскім дваром у 1667 годзе. "Жазло праўлення" з`яўляецца адной з найбольш вядомых прац выдатнага дзяржаўнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі і Расіі XVII стагоддзя Сімяона Полацкага.
Гэты палемічны твор адыграў ключавую ролю ў культурна-рэлігійных працэсах расійскага грамадства і аказаў істотны ўплыў на далейшае развіццё Рускай праваслаўнай царквы. Прычына папулярнасці "Жазла праўлення" ў тым, што гэта была галоўная афіцыйная кніга, што выкрывала погляды раскольнікаў у часы правядзення Ніканаўскай рэформы.
У Беларусі, акрамя карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, розныя варыянты выдання "Жазла праўлення" Сімяона Полацкага маюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага (г. Полацк).
Асобнік кнігі "Жазло праўлення" з банкаўскага сходу адносіцца да найбольш ранняга выдання 1667 года, ажыццёўленага пры жыцці аўтара, і адрозніваецца добрай захаванасцю і паўнатой.

Мінск, 7 лютага 2017
Sputnik
Sputnik