https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на таргах


25 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,007 рубля (0,34%) да 2,0676 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0024 рубля (0,12%) і склаў 1,9286 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0007 рубля (0,02%) і склаў 3,2612 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таргуецца на ўзроўні большым за 55 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 серады знізіўся на 6,79 капейкі, склаўшы 59,1489 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2017
 
Дата публикации:25.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:643
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме