https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да долара і расійскага рубля на першых таргах тыдня


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 снежня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,004 рубля (0,2%) да 2,0378 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0046 рубля (0,24%) і склаў 1,9434 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,006 рубля (0,19%) і склаў 3,1948 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знаходзяцца на ўзроўні 55 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 5,56 капейкі, склаўшы 60,9084 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2016
 
Дата публикации:26.12.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:666
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме