https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель патаннеў да долара і расійскага рубля


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 снежня 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара і расійскага рубля, умацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,004 рубля (0,02%) да 2,0374 рубля.

Курс долара вырас на 0,0073 рубля (0,38%) і склаў 1,9507 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0074 рубля (0,23%) і склаў 3,2022 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знаходзяцца на ўзроўні 55 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 4,97 капейкі, склаўшы 60,8587 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2016
 
Дата публикации:27.12.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:700
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме