https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пяты Усебеларускі народны сход адкрываецца 22 чэрвеня ў Мінску


Дэлегаты сходу абмяркуюць вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.
Галоўная мэта на бягучую пяцігодку - павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця. Для дасягнення пастаўленых мэт развіццё краіны будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць 2,5 тыс. чалавек. На форуме збяруцца прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, ваеннаслужачыя, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Дэлегатамі форуму стануць таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых Саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб`яднанняў.

На Усебеларускі народны сход запрошаны каля 150 гасцей, у тым ліку амаль 100 - з-за мяжы.

У час Усебеларускага народнага сходу 22 чэрвеня выступіць з дакладам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы ў сваёй прамове адзнача вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сучасным этапе, акрэсліць праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння.

У выступленні будуць закрануты таксама пытанні знешняй палітыкі Беларусі, выбудоўвання ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін з рознымі краінамі і інтэграцыйнымі аб`яднаннямі з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у рабоце Усебеларускага народнага сходу і 23 чэрвеня. Прэзідэнт выступіць з заключным словам на закрыцці форуму.

22 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.06.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:863
 
Ключевые слова:
Всебелорусское народное собрание Беларусь-2020
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме