https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рубель рэзка ўмацаваўся да долара і еўра ўслед за расійскім


На валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 мая долар ЗША і еўра рэзка патаннелі на фоне ўмацавання расійскага рубля.
Паводле дадзеных біржы, курс долара ЗША знізіўся на 227 рублёў (1,17%) да 19.234 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 192 рублі (0,87%) да 21.973 рублёў.

Расійскі рубель вырас на 2,79 рубля (0,95%) да 296,46 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, на які ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Кошт чорнага золата ў чацвер расце — нафта маркі Brent па стане на 12.30 таргуецца каля адзнакі 47,93 долара за барэль.

Тым часам у Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 1,2821 рубля, склаўшы 64,9607 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 мая 2016
 
Дата публикации:12.05.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:692
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме