https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская мова: сёння і заўтра


Падчас Першага Міжнароднага навуковага кангрэсу беларускай культуры, што пройдзе 5-6 мая ў Мінску, будуць абмяркоўвацца праблемы развіцця беларускай мовы, захавання яе дыялектнай разнастайнасці, зберажэння нашай літаратурнай спадчыны, помнікаў пісьменства.
Пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр Лакотка.

Ён заўважыў, што гэта сёння асабліва актуальна, бо ва ўмовах глабалізацыі паўстае праблема захавання самабытных нацыянальных культур, іх мясцовых адметнасцей.

Па меркаванні Аляксандра Лакоткі вострай праблемай сёння з’яўляецца і суадноснасць сучаснай архітэктуры і гісторыка-архітэктурных помнікаў, пытанне захавання аб’ектаў сядзібна-паркавага мастацтва. На думку акадэміка, падчас прадстаўнічага навуковага форуму таксама неабходна агучыць важныя аспекты сучаснага развіцця літаратуры і выяўленчага мастацтва.

Поўны тэкст інтэрв’ю з Аляксандрам Лакоткам чытайце ў заўтрашнім нумары “Звязды”.

Марына Весялуха
vesialuha@zviazda.by
Звязда, 3 мая 2016
 
Дата публикации:03.05.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:912
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Конгресс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме