https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацбанк прыняў шэраг рашэнняў для паскарэння працэсу ўвядзення ў абарачэнне новых банкнот і манет


Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Працэс падрыхтоўкі да правядзення ў Беларусі дэнамінацыі ідзе ў планавым рэжыме. Пра гэта было заяўлена 5 мая на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка.

Ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па інфармаванні насельніцтва, суб`ектаў гаспадарання і банкаў аб пытаннях уводу ў абарачэнне новых банкнот і манет. У рэгіёнах краіны праводзяцца навучальныя семінары для азнаямлення касавых работнікаў банкаў, арганізацый гандлю і сэрвісу са знешнім выглядам і элементамі абароны новых грашовых знакаў узору 2009 года. Да 1 ліпеня 2016 года ў такіх мерапрыемствах возьмуць удзел не менш як 7.000 чалавек.

Прагназуецца, што да 1 ліпеня 2016 года ў цэлым па краіне ў абарачэнні будзе знаходзіцца каля 600 млн. банкнот старога намінальнага раду. Для іх замены спатрэбіцца ўвесці ў абарачэнне каля 80 млн. банкнот і 400 млн. манет новага намінальнага раду. Пры гэтым, каб забяспечыць распазнаванне і прыём новых грошай адпаведнымі тэхнічнымі сродкамі, неабходна ажыццявіць дапрацоўку праграмнага забеспячэння банкаўскага і гандлёвага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў Нацбанку, банках, на аб`ектах гандлю і сэрвісу.

"Відавочна, што з улікам маштабаў работы, якая мае адбыцца, працэс поўнага выключэння з абарачэння банкнот старога ўзору і іх замены на новыя грошы не можа быць аднамомантным. Таму на працягу шасці месяцаў — з 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года — старыя і новыя грашовыя знакі будуць знаходзіцца ў паралельным абарачэнні. На працягу наступных пяці гадоў — да 1 студзеня 2022 года — банкноты старога ўзору можна будзе абмяняць на банкноты і манеты новага ўзору ў любой суме і без спагнання камісійнай ўзнагароды", — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Для паскарэння працэсу ўвядзення ў абарачэнне банкнот і манет ўзору 2009 года і спрашчэння разлікаў у перыяд паралельнага абарачэння новых і старых грашовых знакаў Нацбанкам прыняты шэраг рашэнняў і рэкамендацый.

Улічваючы, што менавіта ў першыя дні правядзення дэнамінацыі прагназуецца найбольш высокі попыт з боку насельніцтва на новыя грашовыя знакі, банкам рэкамендавана ўжо з 1 ліпеня 2016 года забяспечыць працу асобных банкаматаў і правядзенне шэрагу банкаўскіх аперацый, уключаючы валютна-абменныя, з выкарыстаннем грашовай наяўнасці узору 2009 года. Пры гэтым пералік банкаматаў, якія будуць загружаны новымі банкнотамі, павінен быць вызначаны загадзя, а адпаведная інфармацыя — своечасова даведзена да грамадзян шляхам размяшчэння на інфармацыйных стэндах, інтэрнэт-сайтах і г.д. Згаданую інфармацыю неабходна падтрымліваць у актуальным стане аж да поўнага пераводу ўсіх банкаматаў на працу з банкнотамі ўзору 2009 года. Гэту працу рэкамендавана максімальна завяршыць на працягу ліпеня 2016 года.

Прынята рашэнне аб тым, што на працягу месяца з пачатку правядзення дэнамінацыі Нацбанк не будзе спаганяць з банкаў плату за падмацаванне новымі банкнотамі, на працягу шасці месяцаў — манетамі. Банкам прапанавана прымяняць аналагічны падыход у дачыненні да сваіх кліентаў. Мяркуецца, што гэты крок будзе стымуляваць банкі да вывазу выручкі ад арганізацый гандлю і сэрвісу ў банкнотах узору 2000 года, здачы яе ў поўным аб`ёме ў Нацыянальны банк і атрымання ў Нацыянальным банку ў найбольшай колькасці грашовых знакаў узору 2009 года.

З улікам прынятага рашэння банкам таксама рэкамендавана на працягу шасці месяцаў з пачатку правядзення дэнамінацыі арганізаваць у сваіх касах бясплатны размен банкнот узору 2000 і 2009 гадоў на манеты узору 2009 года.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2016
 
Дата публикации:05.05.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:613
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Деноминация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме