https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі прадоўжыцца работа па аптымізацыі кошту авіябілетаў


Аб гэтым паведаміў 30 лістапада намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Калінін на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу Беларусі.
У Беларусі ў 2017 годзе прадоўжыцца работа па аптымізацыі кошту авіябілетаў.

"Прадоўжыцца аптымізацыя кошту авіябілетаў - гэта адна з прыярытэтных задач, пастаўленых грамадствам і ўрадам перад авіягаліной", - адзначыў Анатоль Калінін.

Акрамя таго, намеснік прэм`ер-міністра расказаў, што ў 2017-2020 гадах намаганні ўрада і авіяцыйнай галіны будуць таксама накіраваны на вырашэнне шэрага задач, сярод якіх прадаўжэнне будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

"У 2018 годзе мы плануем увесці гэты аб`ект. Акрамя таго, прадоўжыцца будаўніцтва сучаснага авіярамонтнага завода - першая чарга будзе ўведзена ў наступным годзе", - паведаміў ён.

Віцэ-прэм`ер падкрэсліў, што работу авіяцыйных арганізацый з эканамічнага пункту гледжання можна назваць паспяховай. На працягу апошняй пяцігодкі аб`ёмы перавезеных авіяцыйнымі арганізацыямі пасажыраў павялічваюцца на 20-30 працэнтаў штогод.

"У пачатку лістапада галоўная паветраная гавань краіны абслужыла 3-мільённага пасажыра, што з`яўляецца знакавай падзеяй у гісторыі суверэннай Беларусі. Акрамя таго, апошнія гады сістэмна абнаўляецца паветраны парк "Белавія", з дзяржпадтрымкай набыты пяць новых самалётаў, апошні прыходзіць у снежні. Нацыянальны перавозчык за апошнюю пяцігодку адкрыў звыш 20 новых напрамкаў у рэгулярных зносінах", - паведаміў ён.

30 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.11.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:911
 
Ключевые слова:
Белавія Авиаперевозки Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме