https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навагодні зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа


Прэзідэнт Беларусі павіншаваў беларускі народ з 2024 годам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Дарагія суайчыннікі!

Госці Беларусі!

Праз некалькі імгненняў мы ступім у новы, 2024 год.

Але ў думках мы ўжо малюем яго аблічча. Аблічча нашай будучыні.

Праводзячы Год міру і стварэння, загадваем, каб наступны быў такім жа мірным для ўсіх нас, для Беларусі. Мірным для нашых суседзяў, ды і для ўсіх людзей. І, вядома, мы жадаем, каб лепшае прымножылася.

Няма міру без стварэння і няма стварэння без міру.

Мы ж хочам і заўтра бачыць, як закаханыя пары, становяцца сем’ямі, віншаваць бацькоў з нараджэннем малых, радавацца за сяброў і родных, якія дачакаліся ўнукаў і праўнукаў.

Для нас важна быць здаровымі, бачыць, як дзеці з радасцю ідуць у дзіцячыя сады і школы, а ўчарашнія студэнты становяцца сапраўднымі прафесіяналамі.

Важна ведаць, што нашы старыя, людзі, якія маюць патрэбу ў асаблівай апецы акружаны клопатам і ўвагай.

Таму дзякуй усім, хто аддае сябе без астатку найскладанай рабоце — з людзьмі, з дня ў дзень апраўдваючы давер мільёнаў сваіх суайчыннікаў.

Гэта і ёсць наш шлях — шлях стварэння, дарога даўжынёю ў жыццё, па якой мы ідзём дзень за днём.

Мы ж хочам, каб і ў новым годзе ў кватэрах і дамах было ўтульна і цёпла, на сталах былі смачныя і карысныя прадукты, а за акном заўсёды адкрываўся від на дагледжаныя мірныя вуліцы, дзіцячыя пляцоўкі і зялёныя паркі.

Мы хочам бачыць, як развіваюцца нашы гарады, а жыццё ў глыбінцы становіцца больш камфортным і сучасным.

Дзякуй вам, працаўнікі! Усім, хто кожны год літаральна вырывае ўраджай з палону непагадзі, корміць нас, апранае і вырабляе запатрабаваныя на сусветных рынках тавары, развівае навуку, тэхналогіі, праектуе і будуе.

У мінулым годзе нас спрабавалі паставіць на калені, задушыць эканамічна... Але мы не проста выстаялі, мы ўсебакова развіваліся, рухаючыся да сваёй мэты!

І мы можам зрабіць яшчэ больш, ведаючы, што жывем за надзейнай спіной усіх, хто аддана служыць Радзіме і любіць яе.

Таму што няма мацнейшага стымулу да развіцця, чым упэўненасць у заўтрашнім дні і ўпэўненасць у бяспецы народа.

Людзі ў пагонах, дзякуй вам за мір!

Дарагія суайчыннікі!

Надыходзіць 2024 год — Год якасці. Якасці, якая даўно стала стылем жыцця беларусаў, нацыянальнай рысай, а зараз стане сімвалам усіх пачынанняў.

У нашае жыццё вернецца добрая традыцыя прысвойваць ганаровы знак лепшым вытворцам тавараў і паслуг. Ягоныя першыя ўладальнікі ўвойдуць у гісторыю незалежнай Беларусі.

У палітычным полі краіны ў новым статусе адродзіцца старажытная славянская традыцыя народаўладдзя. Упершыню Усебеларускі народны сход пачне працаваць на правах канстытуцыйнага органа. Тым самым мы створым падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. У адзіны дзень галасавання абярэм Парламент і дэпутатаў Саветаў.

2024-ы — год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нас няма даты больш важнай. Адзначыць юбілей на належным узроўні, так, каб памяць аб героях таго часу жыла вечна, — справа гонару і гарантыя міру ў будучыні.

Хутка гэтыя і многія іншыя падзеі імкліва ўварвуцца ў гісторыю краіны.

Мы працягнем ствараць, захоўваючы і ўзбагачаючы сваёй творчасцю і талентам культурны здабытак, адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, засцерагаючы адвечныя традыцыі і каштоўнасці. Мы будзем рабіць усё, каб наша краіна стала яшчэ больш прыгожай, утульнай і моцнай.

Гэта наш дом. Для кожнага ён пачынаецца з роднага ганка і любімай сям’і, а для ўсіх разам, для адзінай нацыі становіцца непарушнай крэпасцю.

Дарагія беларусы!

У навагоднюю ноч найперш жадаю сустрэць надыходзячы 2024 год душэўна і па-святочнаму яскрава.

Усім, хто працуе, калі краіна святкуе, — добрага навагодняга настрою.

Нашым ветэранам вайны і працы ў надыходзячым годзе жадаю сіл і моцнага здароўя, усім ннмаўлятам — шчаслівага дзяцінства, моладзі — яркай юнацкасці.

Хай зараз і заўсёды мяккае ззянне вокнаў, дзе за накрытымі сталамі сабраліся родныя людзі і сустрэліся сябры, ахутвае беларускую святую зямлю.

Няхай усе нашы самыя смелыя мары і жаданні здзейсняцца ў імя міру і жыцця.

Будзьце шчаслівы!

З Новым годам!


Звязда, 1 студзеня 2024
 
Дата публикации:01.01.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Новый год Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме