https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Зацверджана дзяржаўная праграма "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады


Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 4 сакавіка 2016 года нумар 180, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Заказчыкам-каардынатарам дзяржаўнай праграмы вызначана Міністэрства культуры, заказчыкамі - Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства абароны, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства юстыцыі, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, абласныя выканаўчыя камітэты і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Згодна з дакументам, мэтамі дзяржпраграмы з`яўляюцца захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, яго нацыяльна-культурнай самабытнасці і традыцый, актыўнае ўключэнне грамадзян Беларусі ў культурнага жыццё краіны, рэалізацыя творчага патэнцыялу нацыі, забеспячэнне якаснага фарміравання, захаванасці і выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду як часткі інфармацыйнага рэсурсу Беларусі, а таксама садзейнічанне захаванню нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларускай дыяспары.

Дзяржаўная праграма ўключае падпраграмы "Спадчына", "Мастацтва і творчасць", "Архівы Беларусі" і "Беларусы ў свеце".

Крыніцамі фінансавання мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы з`яўляюцца сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, уласныя сродкі арганізацый. Агульны аб`ём сродкаў, што патрабуюцца на рэалізацыю, складзе Br29 трлн 841 млрд 955 млн 560,5 тыс.

Пастанова зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Беларусі 18 сакавіка, уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

18 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1376
 
Ключевые слова:
Год культуры Программа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме