https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Чым мацнейшая граніца, тым спакайнейшае жыццё грамадзян


Такім меркаваннем падзяліўся 23 сакавіка ў Віцебску з журналістамі генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, які прыняў удзел у пасяджэнні абласной камісіі па пытаннях правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі.
"Пагранічная бяспека краіны - адна з прыярытэтных тэм пракурорскага нагляду. Для нас гэта вельмі важнае пытанне, і не толькі ў частцы кантролю над тым, як мясцовыя ўлады выконваюць закон аб граніцы. Павінна існаваць цесная сувязь пракурораў з органамі кіравання для арганізацыі эфектыўнай работы па ўзмацненні граніцы, - сказаў Аляксандр Канюк. - Тое, што адбываецца цяпер у Еўропе, датычыцца і нас. І чым мацнейшай будзе беларуская граніца, тым спакайней нам будзе жыць".

На пасяджэнні, у рабоце якога прыняў удзел старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў, падведзены вынікі работы па выкананні задач забеспячэння пагранічнай бяспекі на тэрыторыі рэгіёна ў 2015 годзе і намечаны першачарговыя задачы на 2016-ы.

БЕЛТА, 23 сакавіка 2016
 
Дата публикации:23.03.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:443
 
Ключевые слова:
Граница Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме