https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі прыкладна 2,8 млн. карыстальнікаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт


Пра гэта паведамляе Мінсувязі.
На 1 студзеня 2016 года ў Беларусі налічвалася прыкладна 2 млн. 800 тыс. абанентаў і карыстальнікаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт, паведамляе прэс-служба Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Колькасць абанентаў мабільнай сувязі склала больш за 11,4 млн., або 120,5 абанента на 100 жыхароў. Для параўнання: у 2010 годзе было 107,7 абанента. Сотавая сувязь даступная на тэрыторыі, дзе пражывае практычна 100% насельніцтва.

Як адзначае Мінсувязі, развіццё мультысэрвісных сетак электрасувязі і ўкараненне IMS-платформы дазволіла кожнаму карыстальніку атрымаць комплекс паслуг — тэлефонную сувязь, шырокапалосны доступ у інтэрнэт і паслугі тэлебачання паводле IP-пратакола. З выкарыстаннем гэтай тэхналогіі падключаны больш за мільён абанентаў.

У 2015 годзе Беларусь завяршыла пераход ад аналагавага да эфірнага лічбавага тэлевяшчання — ім ахопленае практычна ўсё насельніцтва краіны.

Як паведамляе Мінсувязі, прыярытэтамі галіны ў 2016—2020 гадах стануць: павышэнне долі сферы ІКТ у ВУП краіны, павелічэнне ўнутранага попыту на інфатэхналогіі, у першую чаргу з боку дзяржсектара; развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, у тым ліку з дапамогай воблачных тэхналогій, стварэнне на яе аснове новых электронных паслуг; укараненне ІКТ у рэальным сектары эканомікі, сацыяльнай сферы, у тым ліку інфарматызацыя аховы здароўя, адукацыі, ЖКГ. Рынак паштовай сувязі плануецца развіваць за кошт новых паштовых паслуг на аснове ІКТ, у тым ліку на рынку электроннай камерцыі, лібералізацыі і ліквідацыі бар`ераў па доступе на рынак.

Паводле вынікаў 2014 года ўдзельная вага валавога дададзенага кошту ў сферы ІКТ у ВУП склалася на ўзроўні 3,1%, паводле вынікаў 2015 года — 3,2%. Да канца 2020 года плануецца не менш за 3,8%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2016
 
Дата публикации:02.02.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:514
 
Ключевые слова:
Связь Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме