https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новая канцэпцыя бяспекі на дарогах з`явіцца ў Беларусі


Аб гэтым 3 лютага ішла размова на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў пад кіраўніцтвам віцэ-прэм`ера Анатоля Калініна.
Анатоль Калінін растлумачыў, што цяпер прадугледжваецца трансфармацыя і ўдасканаленне адпаведнай канцэпцыі, зацверджанай у 2006 годзе.

Адным з галоўных індыкатараў дасягнення яе мэт было скарачэнне ў 2015 годзе ў параўнанні з 2005-м колькасці загінулых у ДТЗ не менш як на 500 чалавек. Аналіз аварыйнасці сведчыць аб устойлівым зніжэнні асноўных паказчыкаў дарожна-транспартнага траўматызму на вулічна-дарожнай сетцы краіны на працягу апошніх 10 гадоў.

Як паведаміў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, у 2005 годзе ў ДТЗ загінулі 1673 чалавекі, у 2015-м гэты паказчык скараціўся да 658. Усяго ў Беларусі ў 2015 годзе адбылося 4 119 ДТЗ, у якіх былі ранены 4 389 чалавек.

Колькасць загінулых у ДТЗ у 2015 годзе адпавядае ўзроўню 1968 года. У цэлым падыходы і практыка забеспячэння бяспекі дарожнага руху адпавядаюць сусветным стандартам і даюць магчымасць адэкватна рэагаваць на змяненні дарожна-транспартнай сітуацыі.

"Змест цяперашняй канцэпцыі бяспекі на дарогах актуальны, яе асноўныя напрамкі павінны быць адлюстраваны і ў абноўленым дакуменце", - лічыць Аляксей Аўраменка.

Паводле слоў намесніка міністра, у гэтым годзе Мінтранс прадоўжыць аптымізацыю хуткасных рэжымаў на дарогах першай катэгорыі. Цяпер з 1 372 км дарог першай катэгорыі дапушчальны хуткасны рэжым павышаны на 1 185 км, або 86 працэнтах.

3 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:815
 
Ключевые слова:
Безопасное движение Скоростной режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме