https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: У сяго-таго так і свярбяць рукі перапісаць гісторыю.


"Тое, што сёлетняе святое свята праходзіць на фоне несупынных спробаў рэвізіі вынікаў Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай, інакш як злачынным не назавеш", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 мая ў Мінску на ўрачыстым сходзе з нагоды 65-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне."
"У сяго-таго так і свярбяць рукі перапісаць гісторыю, прынізіць і нават растаптаць усенародны подзвіг і памяць пра яго, — сказаў Лукашэнка. — Апошнім часам нават дайшло да дзікіх развагаў пра тое, што Беларусь нібыта змагалася не з фашызмам, а за сваю незалежнасць ад іншых брацкіх савецкіх рэспублік і што ў гады акупацыі ў нас ледзь не вялася грамадзянская вайна адзін з адным, а паў-Беларусі пайшло ў паліцыю ці служылі ў немцаў. Такое блюзнерства і гнюсная подласць не ўкладваюцца ў галаве любога нармальнага чалавека, тым больш беларуса — нацыі, якая разам з іншымі народамі Савецкага Саюза паклала мільёны жыццяў на алтар перамогі. Страшна, што гэта брыдкая хлусня зыходзіць адтуль, адкуль яе менш за ўсё можна было чакаць нам, беларусам".

Лукашэнка "параіў бы гэтым пісакам і лжэпрадракальнікам спачатку паглядзець, што робяць з гісторыяй у іх уласнай краіне, як скажаюць праўду, прыніжаюць сапраўдных патрыётаў і з каго лепяць герояў".

"Наша прынцыповая пазіцыя застаецца нязменнай: вялікая перамога — гэта самае святое для кожнага беларуса. А калі і ёсць жменька такіх маральных вырадкаў, інакш іх нельга назваць, якім блізкая ідэя незалежнасці Беларусі ў новай Эўропе Адольфа Гітлера, яны нам вядомыя", — заявіў беларускі кіраўнік.

"Мы ведаем, каму служылі іх куміры ў гады Вялікай айчыннай, і цалкам зразумела, чыімі лёкаямі яны з`яўляюцца сёння, — працягнуў ён. — Менавіта ад іх чуліся самыя ярасныя крыкі, калі мы аднавілі гістарычную справядлівасць з нашымі дзяржаўнымі сімваламі. Ім не дае спакою, што Беларусь першай на постсавецкай прасторы ўвяла выкладанне курса гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і вычысціла ад нахабнай хлусні падручнікі па гісторыі".

"Гэта іх паплечнікі зрабілі так, што ў некаторых былых савецкіх рэспубліках свята перамогі аказалася пад забаронай, а нашэнне баявых узнагарод ледзь не караецца. Зносяцца помнікі загінулым воінам, а з карнікаў робяць нацыянальных герояў. Такога ў Беларусі не будзе, і як прэзідэнт я вам гэта абяцаю", — сказаў Лукашэнка.

Фрагменты яго выступлення былі паказаны па беларускіх тэлеканалах.

Мінск, 7 мая.   Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
 
Дата публикации:07.05.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:9555
 
Ключевые слова:
65 лет Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме