https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Абвінавачанне просіць прыгаварыць Андрэя Саннікава да сямі гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму


Пракурор Антон Загароўскі папрасіў прыгаварыць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Алега Гнедчыка — да чатырох гадоў узмоцненага рэжыму, Уладзіміра Яроменка, Ілью Васілевіча і Фёдара Мірзаянава — да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Працэс над гэтымі фігурантамі крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года пачаўся 27 красавіка ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Сёння на слуханнях пачаліся спрэчкі.

Дзяржабвінаваўца палічыў віну ўсіх падсудных даказанай. Паводле яго слоў, усе, апрача Саннікава, актыўна ўдзельнічалі ў пагромах, аказвалі супраціўленне міліцыі.

Саннікаў жа, паводле слоў Загароўскага, арганізаваў масавыя беспарадкі, узначаліў іх, загадзя спланаваў і падрыхтаваў правакацыі. Ён заклікаў людзей прарвацца ў Дом урада, правакуючы натоўп, і двойчы падыходзіў да дзвярэй будынка, заявіў пракурор.

Нагадаем, 27 красавіка, у першы дзень працэсу, Андрэй Саннікаў заклікаў суд да выканання законнасці. "Усведамляю, што справа мае ярка выражаную палітычную афарбоўку. Нягледзячы на гэта, заклікаю высокі суд і іншых удзельнікаў працэсу дзейнічаць у адпаведнасці з законам", — заявіў ён.
Саннікаў пацвердзіў, што заклікаў людзей прыйсці на плошчу, і заявіў, што з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты свае дзеянні ў гэтым пытанні не каардынаваў.

Як растлумачыў палітык, рашэнне пайсці да Дома ўрада было прынята, таму што на Кастрычніцкай плошчы было мала месца. Таксама, паводле слоў палітыка, з`явілася інфармацыя, што ў Палацы прафсаюзаў (размешчаны на Кастрычніцкай плошчы. — БелаПАН.) знаходзіцца спецназ і хутка пачнецца разгон.

Апрача таго, паведаміў Саннікаў, да таго моманту ўжо з`явілася ідэя правядзення перамоў з уладамі, таму сумесна з іншымі кандыдатамі было прынята рашэнне ісці да Дома ўрада.

Саннікаў звярнуў увагу на тое, што з боку праваахоўных органаў да дэманстрантаў не прагучала заклікаў разысціся.

Паводле слоў палітыка, ён разлічваў на тое, што ва ўрадзе знойдуцца смелыя людзі, якія прызнаюць наяўнасць крызіснай сітуацыі ў краіне і будуць гатовы сумесна працаваць над яе пераадоленнем. Але такіх не знайшлося, канстатаваў Саннікаў. Замест гэтага, паводле яго слоў, сталі біць шкло.

Палітык паведаміў, што з боку Дома ўрада нехта падышоў да іх і сказаў, што сілавікі гатовы да перамоў. "Стварылі калідор, па якім мы з жонкай прайшлі да Дома ўрада. Але на перамовы ніхто не выйшаў. Мы пачакалі, пайшлі назад да помніка, дзе ўжо пачалося рассячэнне", — паведаміў Саннікаў.

На пасяджэнні суда 12 мая экс-кандыдат у прэзідэнты распавёў аб прымяненні катаванняў у следчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што старшыня КДБ Вадзім Зайцаў пагражаў "жорсткімі мерамі" яго жонцы і сыну, калі ён не дасць "патрэбных паказанняў".

Андрэй Саннікаў падкрэсліў, што падчас следства ён даваў паказанні пад націскам.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 13 мая 2011
 
Дата публикации:13.05.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3183
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Цветные революции Выборы в Беларуси Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме