https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Радавод маршала


Маці маршала Ракасоўскага пахаваная ў Целяханах.
Пры выездзе з мястэчка Целяханы праваруч ля асфальтоўкі, што кіруе на вёску Выганашчы, знаходзяцца старадаўнія каталіцкія могілкі.

Местачкоўцы прывялі іх, як гаворыцца, у Божы выгляд. Гэтае, з усіх бакоў атуленае густым падлескам месца, абгароджанае невысокім штакетнікам. На могілках, непадалёк ад дарогі, віднеюцца два помнікі: першы, даваенны, зроблены з звычайнае цэглы, а другі быў устаноўлены некалькі гадоў назад. На першым помніку чытаем: «Здесь покоится прах матери дважды Героя Советского Союза маршала К. К. Рокоссовского». І ўсё. Не пазначаныя мацерыны прозвішча і імя, толькі згадваецца, чыя яна маці. Мяркую, што так, канечне, не павінна быць.

З радаводу Канстанціна Ракасоўскага даведваемся, што ягонага бацьку звалі Ксаверы Войцех Ракасоўскі, па прафесіі ён быў машыністам. А дзед Канстанціна быў ляснічым пад Варшаваю.

(У пачатку 1920-х Канстанцін Ракасоўскі, тады камандзір кавалерыйскага палка, памяняў імя па бацьку Ксаверыевіч на Канстанцінавіч. Бо часта пісарчукі блыталі Ксавер`евіч, Савельевіч, Ксавельевіч, Савер`евіч ці ячшэ як-небудзь.)

Ксаверы ажаніўся з настаўніцай з Пінска — Антанінай Аўсянікавай, якая была родам з Целяханаў. Калі ў сям’і Ракасоўскіх 21 снежня 1896 года нарадзіўся сын Канстанцін, бацьку ішоў ужо 44 год. Канстанцін нарадзіўся ў Вялікіх Луках, пасля бацьку перавялі працаваць на Варшаўска-Венскую чыгунку. Сям’я Ракасоўскіх пасялілася ў прыгарадзе Варшавы — Празе, на вуліцы Сталёвай, 5.

Спакойнае жыццё сям’і Ракасоўскіх неўзабаве скончылася, а прычынаю стала чыгуначная катастрофа. Бацька атрымаў цяжкае раненне і ў 1902 годзе ва ўзросце 49 гадоў памёр. Яго пахавалі на могілках у Брудне. У пачатку 1950-х на магіле Ксаверыя Ракасоўскага ягоны сын Канстанцін усталяваў гранітную пліту (для чытачоў нагадаю, што першая набытая будучым маршалам прафесія — каменацёс у майстэрні Высоцкага, дзе вырабляліся помнікі).

Маці, Антаніна Ракасоўская, не мела магчымасці настаўнічаць, падпрацоўвала за мізэрную аплату на трыкатажнай фабрыцы. Бяда, кажуць, адна не ходзіць. У пачатку 1911 года раптоўна мама памірае.

Біёграфы Ракасоўскага не пакінулі звестак, ці наведваў калі-небудзь сын магілу маці, ніхто з целяханцаў таксама не ведае. Адзінае памятаюць: паблізу могілак на хутары жыла сям’я Зубко. Гаспадыня, Зубчыха, прыглядала за магілкаю. Ці былі яны родзічамі Антаніны Аўсянікавай — пакуль устанавіць не ўдалося.

Наша Ніва 10 лiпеня 2010
Уладзімір Барысюк, в. Пажэжын, Маларыцкі раён

 
Дата публикации:10.07.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:7026
 
Ключевые слова:
65 лет Победы Рокоссовский Багратион Освобождение Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме