https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На "Еўрабачанні-2016" Беларусь прадставіць выканаўца IVAN


Аляксандр Іваноў, які выступаў пад псеўданімам IVAN, выйграў нацыянальны адборачны тур міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" і будзе прадстаўляць Беларусь на песенным форуме ў Швецыі ў маі.
Аляксандр Іваноў не ў першы раз на сцэне, у тым ліку расійскай. Ён перамог у конкурсе "Пяць зорак", стаў суперфіналістам "Галоўнай сцэны" і ўладальнікам прэміі выбару прадзюсараў у гэтым жа праекце. Песню How to Fly ("Як лётаць"), з якой Аляксандр паедзе на "Еўрабачанне", для яго напісаў вядомы кампазітар Віктар Дробыш, які спачатку апекаваў маладога беларускага выканаўцу на праекце "Галоўная сцэна", а затым стаў яго прадзюсарам.

Фінал адборачнага тура адбыўся ўвечары 22 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі. Акрамя Іванова ў ім бралі ўдзел яшчэ дзевяць выканаўцаў: Аляксей Грос, Анастасія Малашкевіч, Валерыя Садоўская, Кірыл Ермакоў, Саша Захарык, групы "Радыёхваля", THE EM, NAVI, NAPOLI.

Сёлета правілы выбару пераможцы зноў былі змененыя. Калі год таму агульны вынік галасавання за кожнага ўдзельніка складаўся з васьмі ацэнак, з якіх сем ставілі члены журы, а адну гледачы, то цяпер рабілі выбар толькі гледачы з дапамогай тэлефоннага і СМС-галасавання. На яго ў гэты раз было адведзена 30 хвілін, утрая больш, чым летась.

Партнёр нацыянальнага адборачнага тура "Альфа-банк" (Беларусь) заахвоціў свайго фаварыта — групу NAVI з песняй "Гэта зямля", адзінага прэтэндэнта, які выступіў на беларускай мове, — грашовым прызам і вячэрай у адным з мінскіх рэстаранаў.

У гэтым годзе на нацыянальны адборачны тур "Еўрабачання" ў Белтэлерадыёкампанію паступіла больш за 100 заявак як ад выканаўцаў, так і ад аўтараў песень. Праслухоўванне прайшоў 91 прэтэндэнт (сольныя выканаўцы і калектывы), затым адабралі 10 фіналістаў. Сярод вядомых музыкаў, якія не прайшлі ў фінал, — гурты "Песняры", "Чысты голас", "Аўра", спявачка Жанет, Віталь Карпанаў (гурт "Дразды") і іншыя.

Беларусь удзельнічае ў "Еўрабачанні" з 2004 года, у фінал краіна прабівалася чатыры разы. Летась дуэт Uzari & Maimuna заняў 12-е месца ў паўфінале і ў фінал конкурсу не выйшаў. Лепшы вынік сярод беларусаў — шостае месца — быў у Дзмітрыя Калдуна ў 2007 годзе.

"Еўрабачанне-2016" пройдзе ў Стакгольме, папярэдне з 11 па 14 мая.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2016
 
Дата публикации:23.01.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:735
 
Ключевые слова:
Евровидение-2016 Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме