https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі з лютага бягучага года ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў


Аб гэтым паведамілі ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з законам "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей" з 1 студзеня 2013 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям`і.

На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў. Пры выхаванні ў сям`і дзіцяці-інваліда дапамога назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям`і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за чацвёрты квартал 2015 года ў памеры Br7 млн 1 тыс. 336 (за трэці квартал 2015 года гэты паказчык быў Br6 млн 953 тыс. 494).

Такім чынам, з лютага па красавік 2016 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе на першае дзіця Br2 млн 450,5 тыс. (з лістапада мінулага года па студзень бягучага года - Br2 млн 433,7 тыс.), на другое і наступных дзяцей - Br2 млн 800,5 тыс. (цяпер - Br2 млн 781,4 тыс.), на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў - Br3 млн 150,6 тыс. (цяпер Br3 млн 129,1 тыс.).

Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў ад памераў, устаноўленых законам. Пасля зацвярджэння пастановай міністэрства бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка стануць вядомы памеры астатніх відаў дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей.

25 студзеня 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.01.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:718
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Материнство Детство Пособия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме