https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Завершана следства па справе аб неіснуючых намібійскіх алмазах


Пра гэта паведамілі у Следчым камітэце Беларусі.
У Следчым камітэце Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да членаў арганізаванай групы, якія выкрадалі ў грамадзян буйныя сумы пад маркай ўдзелу ў здзелках па куплі алмазаў з Афрыкі.

План падману пацярпелых і крадзяжу іх грошай распрацаваў 51-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці. Акрамя яго ў склад арганізаванай групы ўваходзілі яшчэ двое мужчын 1976 і 1977 гадоў нараджэння. План складаўся ў тым, што для патэнцыйных пакупнікоў, якія жадаюць набыць каштоўныя камяні, ствараўся вобраз людзей, здольных аказаць дапамогу ў набыцці алмазаў у краінах Афрыкі. Для гэтага прытворныя гандляры распаўсюджвалі несапраўдныя звесткі аб наяўнасці сувязяў з асобамі, якія займаюцца здабычай і продажам алмазаў на афрыканскім кантыненце.

Для пакупнікоў, якія сумняваліся, ашуканцы арганізоўвалі паездкі ў Намібію і Уганду, каб прадэманстраваць прапанаваныя каштоўныя камяні. Пасля атрымання грошай члены арганізаванай групы, каб адвесці ад сябе падазрэнні і стварыць бачнасць выканання са свайго боку ўсіх дамоўных абавязацельстваў, абвінавачвалі пакупнікоў у парушэнні дамоўленасцяў, дасягнутых паміж бакамі. А ў адным выпадку нават арганізавалі падманнае затрыманне аднаго з пацярпелых праваахоўнымі органамі Уганды і спрабавалі атрымаць ад жонкі апошняга грошы за яго вызваленне з "турмы".

Гэтая схема выкарыстоўвалася ашуканцамі з 2011 па 2014 год.

Па крымінальнай справе ўстаноўлена 11 пацярпелых. Агульная сума нанесенай шкоды ў эквіваленце складае больш за 700 тысяч долараў ЗША.

Усім удзельнікам арганізаванай групы выстаўлена абвінавачанне па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры). Мера стрымання ў дачыненні да іх не змянялася — яны заключаны пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы ажыццяўлялася ў цесным узаемадзеянні з галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў.

Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2016
 
Дата публикации:05.01.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:711
 
Ключевые слова:
Криминал Мошенничество Алмазы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме