https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Заклік на "Марш пустых каструль" ад імя "Перспектывы" — нахабная хлусня і правакацыя


Пра гэта заявіў старшыня "Перспектывы" Анатоль Шумчанка.
Рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне "Перспектыва" не мае ніякага дачынення да акцыі "Марш пустых каструль", якая анансаваная ад імя гэтай арганізацыі на сайце "Беларускі партызан".

6 студзеня "Беларускі партызан" паведаміў, што "Перспектыва" заклікае беларусаў прыйсці 16 студзеня на Кастрычніцкую плошчу Мінска на "Марш пустых каструль" з мэтай запатрабаваць ад уладаў адмены ўказа № 222, які ўзмацніў жорсткасць умоў працы для большасці ІП, неадкладнай адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і правядзення новых сумленных выбараў.

"Публікацыя на сайце "Беларускага партызана" аб тым, што мы нібыта кагосьці кудысьці клічам, з`яўляецца нахабнай хлуснёй і найгрубейшай правакацыяй. Ні пра што падобнае мы не заяўлялі. Ніякага дачынення да гэтага закліку ні члены РГА "Перспектыва", ні кіраўніцтва арганізацыі не маюць", — падкрэсліў лідар прадпрымальніцкага аб`яднання. 

Паводле слоў Шумчанкі, звязацца з адміністрацыяй інтэрнэт-рэсурсу, каб даведацца пра прычыны з`яўлення гэтай публікацыі, яму пакуль не ўдалося, але ён мае намер запатрабаваць ад рэдакцыі belaruspartisan.org апублікаваць абвяржэнне гэтай інфармацыі.

1 студзеня 2016 года набыў моц указ прэзідэнта Беларусі № 222 "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі".

Цяпер ІП павінны рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Аднак расійскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі або даюць фіктыўныя даведкі. У выніку ІП караюцца штрафамі, у іх канфіскуюць тавар. Неаднаразовыя просьбы прадпрымальнікаў да ўладаў адмяніць указ пачутыя не былі. У выніку ў першыя дні новага года ў Мінску і іншых гарадах Беларусі многія рынкі і гандлёвыя цэнтры аказаліся практычна пустымі — пераважная большасць ІП прыпынілі сваю працу з-за немагчымасці выконваць патрабаванні ўказа.

11 студзеня РГА "Перспектыва" мае намер правесці чарговы антыкрызісны форум прадпрымальнікаў, на які запрошаныя прадстаўнікі ўлады.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2016
 
Дата публикации:06.01.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:621
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Беспорядки Указ №222 РОО"Перспектива" Сертификация Малый бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме