26 верасня Прэс-клуб сумесна з фондам "Краіна замкаў" і некамерцыйнай платформай Talaka правялі ў Мінску прэзентацыю праекта "Парк замкаў ВКЛ".
Былі паказаныя першыя макеты парку мініяцюр, віртуальныя мадэлі замкаў, 3D-прынтары, а таксама новы праект фонду "Краіна замкаў" дапоўненай рэальнасці "Замкі ВКЛ".