https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 14 лістапада 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста васемнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 47 дзён.
У гэты дзень адзначаюцца Восеньскія Кузьмінкі – свята кавалёў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 лістапада

У 1926 годзе ў Мінску распачалася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.

Хто нарадзіўся 14 лістапада

1812 год: Паўлюк Багрым, беларускі паэт.
1905 год: Міхась Васілёк, беларускі паэт.
1958 год: Уладзімір Качан, беларускі жывапісец-манументаліст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Клод Манэ і шведская дзіцячая пісьменніца Астрыд Ліндгрэн.

14 лістапада ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць бяссрэбранікаў Кузьмы і Дзям`яна. 14 лістапада яшчэ называлі Восеньскія Кузьмінкі. Кузьма (або Касьма) і Дзям`ян лічыліся заступнікамі рамёстваў, дамашняй птушкі і шлюбу. Ім маліліся аб міры ў сям`і і дапамозе ў навучанні і працы.

Асабліва шанавалі ў гэты дзень кавалёў. Прафесія каваля была вельмі запатрабаваная, таму што майстры рабілі сярпы, цэпы, падковы, іншыя патрэбныя ў гаспадарцы рэчы і зброю. Кавалёў паважалі і крыху баяліся, таму што верылі, што яны могуць знацца з нячыстай сілай. Чорт нібыта мог навучыць каваля рабіць асабліва добрую зброю. Але лічыліся кавалі і абаронцамі ад злых сіл, якія, як вядома, баяцца агню і жалеза.

Пра Кузьму і Дзям`яна казалі, што яны куюць зоркі на неба, а таксама закоўваюць рэкі лёдам. Казалі: "Кузьма закуе, а Міхаіл раскуе", таму што ў Міхайлаў дзень часта бывала адліга.

У гэты дзень таксама рэзалі курэй і варылі піва. Лічылася, што калі з`есці 14 лістапада курынае мяса, куры заўсёды будуць вадзіцца ў хаце.

Калі сёння дзень цёплы, зіма не будзе марознай. Выпала шмат снегу – вясной варта чакаць паводку.

Sputnik, 14 лістапада 2023
 
Дата публикации:14.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:140
 
Ключевые слова:
Ноябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме