https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дні расійскага кіно пройдуць у 7 гарадах Беларусі ў рамках фестывалю "Лістапад"


Дні расійскага кіно пройдуць з 17 па 24 лістапада ў рамках XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Геаграфія паказаў пад брэндам Russian Film Festival ахопіць 7 гарадоў Беларусі - Мінск, Гомель, Віцебск, Брэст, Магілёў, Гродна і Маладзечна, паведамілі арганізатары.
Беларускі глядач зможа ўбачыць чатыры расійскія фільмы, якія выйшлі на экраны ў апошнія два гады. Стужка "Снягір" Барыса Хлебнікава з моцным акцёрскім складам - гэта не проста фільм-катастрофа, але і драма пра канфлікт пакаленняў. Фільм стаў адным з самых касавых арт-праектаў у расійскім кінематографе. У цэнтры сюррэалістычнай драмы "Водпуск у кастрычніку" Рамана Міхайлава - маладая актрыса, якая трапляе ў яркі балівудскі праект, але хутка аказваецца ўцягнутай у дзіўную гульню. Камедыйная драма "Хутка скончыцца лета" Яны Скопінай прыедзе ў Беларусь адразу пасля ўдзелу ў фестывалі ўсходнееўрапейскага кіно ў Котбусе (Германія). Фільм у жанры sci-fi "Абарачальная рэальнасць" ад рэжысёра Дзмітрыя Канстанцінава расказвае пра віртуальную гульню, якая пагражае жыццю.

Дні расійскага кіно ў рамках фестывалю "Лістапад" праходзяць ужо трэці год. Традыцыйна фестываль з`яўляецца таксама пляцоўкай для дзелавых перагавораў, прафесійных стасункаў расійскіх і беларускіх кінематаграфістаў. Дні расійскага кіно арганізуе кампанія "Раскіно" пры падтрымцы Міністэрства культуры Расіі.

16 лістапада 2023, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Лістапад-2023 Дни российского кино Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме