https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: фестываль «Лістапад» аб’яднае цэлую плеяду зорных і маладых кінематаграфістаў


Прэзідэнт Беларусі павіншаваў гасцей і ўдзельнікаў XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» з адкрыццём гэтага брэндавага дзяржаўнага форуму і прэстыжнай культурнай пляцоўкі.
«Беларусь на некалькі святочных дзён аб’яднае цэлую плеяду зорных і зусім маладых кінематаграфістаў, чыё мастацтва заснавана на высокіх ідэалах праўды і дабра — якасцях, якімі па праву славіцца наша дзяржава», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што мерапрыемства, якое праводзіцца ў гэты раз пад дэвізам «Ствараем будучыню», падорыць шмат станоўчых эмоцый прыхільнікам сучаснага кінематографа і стане магутным стымулам для далейшай папулярызацыі ідэй міру і прыязнасці.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў гасцям і ўдзельнікам фестывалю выдатнага настрою, невычэрпнага натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Звязда, 17 лістапада 2023
 
Дата публикации:17.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:150
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Лістапад Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме