https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Уладзімір Мулявін стварыў адзін з найбольш вядомых культурных брэндаў Беларусі


Такое меркаванне выказаў 26 студзеня міністр культуры Барыс Святлоў на мітынгу памяці да 75-годдзя з дня нараджэння мастацкага кіраўніка ансамбля "Песняры" і гадавіне з дня яго смерці.
"Гэты малады чалавек з Расіі, які прыехаў у Беларусь, змог адчуць яе песні, напоўніў сваю душу беларускімі мелодыямі, прапусціў іх праз сваё сэрца і падарыў беларускай зямлі. І не толькі беларускай. Ён стварыў адзін з найбольш вядомых культурных брэндаў нашай краіны - ансамбль "Песняры", кампазіцыі якога мы спяваем да гэтага часу. Памяць Уладзіміра Георгіевіча будзе жыць разам з яго музыкай", - упэўнены Барыс Святлоў.

Калега Уладзіміра Мулявіна па рабоце ў "Песнярах" Алег Молчан у сваю чаргу са шкадаваннем адзначыў, што вядомы артыст пайшоў з жыцця, але ён пакінуў пасля сябе неацэннае багацце - культурную, творчую і духоўную спадчыну.

"Менавіта Мулявін стаў першым песняром у музыцы, таму што да яго гэта ганаровае званне мелі выключна паэты і пісьменнікі. Сёння мы задаёмся пытаннем: кім быў Уладзімір Мулявін у большай ступені - вялікім артыстам, выдатным кампазітарам або ж заснавальнікам і мастацкім кіраўніком праслаўленага ансамбля? На мой погляд, самае галоўнае, што зрабіў гэты чалавек, - стварыў цэлы музычны напрамак, таму што кампазітараў шмат, а стваральнікаў музычнага напрамку - адзінкі. І паглядзіце: сёння мноства музыкантаў і калектываў выконваюць музыку Мулявіна і яго ансамбля", - сказаў ён.

Алег Молчан таксама выказаў меркаванне, што феномен Мулявіна і яго ансамбля - унікальны і застанецца такім у беларускай гісторыі.

На мітынгу прысутнічалі родныя, блізкія і сябры вядомага артыста. Словы ўдзячнасці за беражлівае стаўленне да памяці Мулявіна прагучалі ад яго ўдавы Святланы Пенкінай. Былі ўскладзены кветкі ад Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Мінгарвыканкама.

Уладзімір Мулявін нарадзіўся ў 1941 годзе ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). У 12 гадоў самастойна асвоіў ігру на балалайцы, потым навучыўся іграць на гітары і пачаў гэтым зарабляць, іграючы ў паяздах, пераходах і на вуліцах. Да 14 гадоў ён нядрэнна іграў не толькі на гітары і балалайцы, але і на іншых струнных інструментах. Паступіў у Свярдлоўскае музычнае вучылішча, на аддзяленне струнных інструментаў, але ў хуткім часе быў выключаны за захапленне джазам. Мулявін хутка змог зноў пачаць вучобу, але пакінуў вучылішча па ўласным жаданні.

У 1963 годзе яго запрасілі на работу ў Белдзяржфілармонію. У 1968-м годзе ён стварыў вакальна-інструментальны ансамбль "Лявоны", які ў 1970-м перайменаваў у "Песняры". У маі 2002 года артыст трапіў у аварыю, атрымаў цяжкія траўмы. Не стала музыканта праз 8 месяцаў, у 2003-м.

"Песняры" доўгі час заставаліся адной з самых папулярных груп Савецкага Саюза. "Белавежская пушча", "Волагда", "Княжна" і многія іншыя песні, якія гучалі ў выкананні легендарнага ансамбля "Песняры", даўно прызнаны лепшымі хітамі ХХ стагоддзя.

Склад калектыву мяняўся неаднаразова. Усяго ў ансамблі працавалі больш як 50 музыкантаў. Уладзімір Мулявін быў мастацкім кіраўніком ансамбля "Песняры" з моманту яго стварэння і да сваёй смерці.

БЕЛТА, 26 студзеня 2016
 
Дата публикации:26.01.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:638
 
Ключевые слова:
"Песняры" Уладзімір Мулявін
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме