https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На біржы беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 жніўня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют.
Так, курс долара знізіўся на 0,0004 рубля, або на 0,02%, і склаў 1,9648 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0006 рубля (0,03%) да 2,1896 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0078 рубля, або на 0,26%, і склаў 3,0245 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 маскоўскага часу чацвярга вырас на 13,60 капейкі, склаўшы 64,9497 рубля, сведчаць дадзеныя біржы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2016
 
Дата публикации:11.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:638
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме