https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 8 жніўня


На біржы курс долара і еўра працягвае зніжацца.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 жніўня курс долара і еўра знізіўся, расійскага рубля — вырас. Такая тэндэнцыя назіралася і на таргах 4 і 5 жніўня.

Курс долара знізіўся на 0,0115 рубля, або 0,58%, і склаў 1,9662 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0222 рубля, або 1,01%, да 2,1831 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0067 рубля, або 0,22%, да 3,0281 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 маскоўскага часу панядзелка знізіўся на 48,28 капейкі, склаўшы 65,0799 рубля, сведчаць дадзеныя біржы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2016
 
Дата публикации:08.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:532
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме