https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускім медыя неабходна пашыраць нацыянальны кантэнт


Такое меркаванне ў час рэспубліканскага семінара аб рабоце СМІ выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
"Мы жывём у даволі канкурэнтным асяроддзі: спажыўцам даступны тысячы і сотні перыядычных выданняў і тэлеканалаў: як беларускіх, так і замежных. Менавіта таму нашым медыя неабходна павялічваць колькасць нацыянальнага кантэнту", - адзначыла Лілія Ананіч.

Яна падкрэсліла, што ўжо сёння работа будуецца ў фармаце канвергенцыі сродкаў масавай інфармацыі. "Проста тэлекарцінка, проста інтэрнэт-рэсурс або адна друкаваная версія газеты не актуальны для спажыўца. Для таго каб заставацца канкурэнтаздольным, дамінаваць на інфармацыйным полі краіны, трэба гэтак жа, як і ў любой іншай галіне, развівацца дынамічна і актыўна", - адзначыла Лілія Ананіч.

Паводле яе слоў, тым жа тэлеканалам, якія больш за 60 працэнтаў насельніцтва краіны лічыць асноўнай крыніцай інфармацыі, неабходна замахнуцца на сур`ёзныя праекты: размова аб стварэнні беларускіх серыялаў і тэлефільмаў. "Трэба ўдзяліць увагу слаўнай беларускай гісторыі, гаварыць аб сацыяльных дасягненнях дзяржавы, даносіць кожнаму думку, што толькі мы самі адказныя за сябе, сваю сям`ю і краіну", - адзначыла ролю СМІ Лілія Ананіч.

Гаворачы аб інфармацыйным складніку, яна падкрэсліла, што журналісты павінны глядзець на ўсе працэсы, што адбываюцца ў краіне, усебакова і глыбока. "Добрыя навіны заўсёды запатрабаваны. Прычым добрыя навіны - гэта не прылізаныя і прычасаныя, а, перш за ўсё, якасныя матэрыялы. Прэса павінна бачыць усё і дапамагаць вырашаць задачы, якія стаяць перад краінай", - адзначыла яна.

У Гродне 5 жніўня праходзіць рэспубліканскі семінар "Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі". Удзел у ім прымаюць кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

У час семінара Лілія Ананіч азнаёмілася з работай студэнцкага медыяцэнтра ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, а таксама прыняла ўдзел у запуску вяшчання ў НD-фармаце на гродзенскім гарадскім тэлеканале "Гродна Плюс".

БЕЛТА
Гродна, 5 жніўня 2016
 
Дата публикации:05.08.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:830
 
Ключевые слова:
СМИ Семинар Гродна Национальный контент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме