https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пераможцы конкурсу сярод карыстальнікаў дадатку "Выбары-2015" атрымалі планшэты


Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў моладзевага інтэрнэт-конкурсу "Мая ідэя для выбараў-2015" сярод карыстальнікаў мабільнага дадатку "Выбары-2015" адбылася 5 лістапада ў прэс-цэнтры Беларускага тэлеграфнага агенцтва.
Як адзначыў генеральны дырэктар УП "БелТА" Дзмітрый Жук, перад арганізатарамі конкурсу ставілася задача прыцягнуць маладых людзей да ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці краіны.

Ён прызнаўся, што вынік работы прыемна здзівіў. Так, за час выбарчай кампаніі дадатак скачалі больш як 6 тыс. чалавек і больш як 500 прынялі ўдзел непасрэдна ў конкурсе на розыгрыш планшэтаў.

Новы мабільны дадатак "Выбары-2015" з`явіўся ў жніўні гэтага года напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Беларусі ў сістэмах Google Play і AppStore. Яго распрацоўшчыкам стаў 18-гадовы студэнт БДУ, пераможца рэспубліканскага моладзевага конкурсу "100 ідэй для Беларусі" Павел Бацылеў.

Конкурс праводзіўся сярод маладых выбаршчыкаў ва ўзросце ад 18 гадоў да 31 года.

Удзельнікам неабходна было з дапамогай дадатку адказаць на адно пытанне: "Чаму я іду на выбары?" Пераможцамі сталі: Міхаіл Дзмітрук, студэнт Брэсцкага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Марына Хадановіч, студэнтка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, і Дзмітрый Уклейка, памочнік камандзіра Гомельскай пагранічнай групы па рабоце са СМІ.

Аўтары трох найлепшых ідэй у якасці прыза атрымалі планшэты. Мабільны дадатак - сумесная распрацоўка ГА "БРСМ" і Беларускага тэлеграфнага агенцтва.

У ім рэалізавана магчымасць паведамлення аб важных навінах, якія датычацца выбарчай кампаніі, змешчана заканадаўчая база па выбарах (Выбарчы кодэкс і іншыя дакументы ЦВК). Карыстальнікі маглі азнаёміцца з асноўнымі данымі кандыдатаў у прэзідэнты, атрымаць адказы на частыя пытанні па выбарах, даведацца аб выніках галасавання.

У адрас арганізацыйнага камітэта паступілі заяўкі ад юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў Беларусі. У тым ліку прапановы датычыліся паправак у Выбарчы кодэкс, карэкціроўкі сістэмы датэрміновага галасавання і іншых аспектаў галоўнай электаральнай падзеі.

Найбольш цікавыя ідэі ўдзельнікаў конкурсу будуць запісаны на міні-дыск, які будзе перададзены ў ЦВК Беларусі.

5 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:899
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Конкурс БРСМ Молодёжь Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме