https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Затрыманы ў Беларусі за серыю згвалтаванняў, учыненых на працягу 21 года, - 44-гадовы грамадзянін Расіі


Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 12 лістапада паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі Віктар Юзафовіч.
Затрыманы за серыю згвалтаванняў жанчын і іншых злачынстваў супраць іх, учыненых у 1994-2015 гадах, - 44-гадовы грамадзянін Расіі, вадзіцель з Санкт-Пецярбурга. Жанаты, мае дзяцей. 

Злачынствы ўчыняліся на тэрыторыі Брэсцкай і Мінскай абласцей, а таксама ў Расіі.

Паводле слоў прадстаўніка МУС, першыя заявы ад пацярпелых, на падставе якіх стала зразумела аб серыйнасці злачынстваў, сталі паступаць у міліцыю ў 1999 годзе. Пазней былі прааналізаваны аналагічныя факты з 1994 года, і ўсе злачынствы аказаліся падобнымі. На сёння размова ідзе аб некалькіх дзясятках пацярпелых. Некаторыя ахвяры - непаўналетнія.

Юзафовіч паведаміў, што з 1999 па 2004 год у Беларусі было зарэгістравана некалькі дзясяткаў заяў аб згвалтаваннях і іншых злачынствах, учыненых, як меркавалася, адным падазроным. У 2004 годзе серыя спынілася. Чарговае згвалтаванне было зарэгістравана ў кастрычніку 2014 года. Для пошуку злачынцы на аснове паказанняў пацярпелых і ўстаноўленай групы крыві быў выбраны масіў з 150 тыс. грамадзян. З кастрычніка мінулага года было вывучана каля 30 тыс. чалавек. Затым аналагічнае злачынства адбылося ў Санкт-Пецярбургу, і дзякуючы ўзаемадзеянню з расійскімі калегамі ў кастрычніку гэтага года асоба падазронага была ўстаноўлена. Затрымалі яго ў Брэсцкай вобласці з дапамогай спецпадраздзялення МУС "Алмаз" 1 лістапада.

Як паведаміў начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў супраць асобы ГУКВ МУС Аляксандр Турбан, затрыманы нарадзіўся ў Расіі, у Беларусі пастаянна жыў з 1981 па 1989 год, затым з`яўляўся тут перыядычна, прыязджаючы да сваякоў. Апошнія гады пастаянна жыў у Санкт-Пецярбургу. Пры затрыманні супраціўлення не аказваў, цяпер дае паказанні.

Крымінальная справа ў дачыненні да гвалтаўніка расследуецца галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі. Як паведаміў следчы па асабліва важных справах Дзмітрый Курчэўскі, расіяніну выстаўлена абвінавачанне па ч. 2 і 3 арт. 166 КК у рэдакцыі 1999 года і ч. 2 арт. 115 КК у рэдакцыі 1960 года.

Прадстаўнік СК адзначыў, што расследаванне крымінальнай справы асабліва актывізавалася ў 2014 годзе пасля нападу на жанчыну ў Брэсцкай вобласці. Ён упэўнены, што, калі б адшукваны быў грамадзянінам Беларусі, вылічыць і затрымаць яго ўдалося б даўно.

Пры гэтым прадстаўнікі МУС адзначылі, што такому доўгаму неўстанаўленню асобы злачынцы "садзейнічалі" познія звароты ў праваахоўныя органы пацярпелых. Часта гэта адбывалася толькі праз некалькі сутак. Да таго часу злачынца ўжо пакідаў Беларусь.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 лістапада 2015
 
Дата публикации:12.11.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:608
 
Ключевые слова:
Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме