"Усе папярэднія нашы дакументы, якія тычацца гэтай сферы, у большай ступені рабілі акцэнт на творчасці. А што тычыцца апошняга дакумента (Кодэкса аб культуры) вядома ж, у першую чаргу гаворка ідзе аб новай канфігурацыі эканомікі культуры, - сказаў міністр. - Тут неабходна было ўвядзенне цэлага шэрагу новых артыкулаў. Мы ўпершыню ўвялі паняцце "мецэнат культуры" - як мецэнаты, спонсары адносяцца да культурных установў, як маюць права дапамагаць. Гэта дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў сферы культуры".
"Гэта тыя новыя эканамічныя рэаліі, якія кажуць пра тое, што не толькі дзяржава павінна падтрымліваць культуру, але гэта павінны рабіць і іншыя недзяржаўныя суб`екты гаспадарання", - адзначыў Барыс Святлоў.
Міністр распавёў, што ўсяго ў кодэксе, які нядаўна быў падпісаны кіраўніком дзяржавы, змяшчае больш за 60 прынцыповых змен.
Звязда, 1 жніўня 2016