https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь ніколі не будзе ўцягнутая ў чужыя войны і канфлікты


Аб гэтым заявіў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, выступаючы 12 снежня перад маладым папаўненнем Узброеных сіл, якія прынялі Ваенную прысягу ў 72-м аб`яднаным вучэбным цэнтры УС пад Барысавам.
Раўкоў падкрэсліў, што Узброеныя сілы застаюцца фактарам стрымлівання ад спроб размовы з Беларуссю з пазіцыі сілы. 

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінабароны Беларусі, прысягу ў 72-м АВЦ прынялі больш за 2 тыс. навабранцаў. 

"Служба ў сучаснай беларускай арміі для кожнага маладога чалавека гэта магчымасць не толькі выканаць свой абавязак і святы доўг, але і навучыцца абараняць сваю сям`ю, сваіх блізкіх, сваю Радзіму, стаць сапраўдным абаронцам Айчыны," — падкрэсліў кіраўнік беларускага ваеннага ведамства.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 снежня 2015
 
Дата публикации:12.12.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:687
 
Ключевые слова:
Белорусская армия Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме