https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску затрыманы туркменскі палітэмігрант


У нацыянальным аэрапорце Мінск 18 ліпеня затрыманы Чары Анамурадаў — грамадзянін Швецыі і Расіі, былы туркменскі журналіст, які адшукваецца ўладамі Туркменістана па абвінавачанні ў махлярстве.
Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, іншаземец быў затрыманы пры праходжанні пашпартнага кантролю, ён знаходзіцца ў базе дадзеных міждзяржаўнага вышуку па лініі СНД. Пасля затрымання Анамурадава перадалі супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Паводле інфармацыі "Радыё Свабода", Чары Анамурадаў у 1990-х гадах быў прыгавораны да 18 гадоў зняволення. Ён праводзіў журналісцкія расследаванні па наркатрафіку з Афганістана. Пасля адбыцця трэці тэрміну амніставаны. Пасля гэтага два гады жыў у Мінску, потым пераехаў у Прагу, працаваў у туркменскай службе "Радыё Свабода". У 2003 годзе атрымаў палітычнае прыстанішча ў Швецыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2016
 
Дата публикации:19.07.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:896
 
Ключевые слова:
Международный розыск Паспортный контроль Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме