https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мабільная экспазіцыя "Вызваленне Беларусі. Верасень 1943 г. - ліпень 1944 г.", якую падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з верасня адправіцца па гарадах Беларусі


Пра паведаміў дырэктар музея Мікалай Скобелеў.
Цяпер складаецца маршрут выстаўкі, пляцоўкай для стварэння якой стала прастора перасовачнага паўпрычэпа плошчай 30 кв.м. Час дзеяння экспазіцыі неабмежаваны: паводле задумы, яе ўбачаць грамадзяне як мага большай колькасці населеных пунктаў Беларусі.

Галоўная ідэя праекта - зрабіць музей больш даступным для наведвальнікаў з аддаленых куткоў Беларусі. Суправаджаць экспазіцыю будуць навуковыя супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Экспазіцыя складаецца з чатырох раздзелаў. Першы і другі прысвечаны пачатковаму этапу вызвалення рэспублікі і Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён". Трэці раздзел расказвае аб адной з асаблівасцей аперацыі "Баграціён" - узаемадзеянні часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі з партызанскімі фарміраваннямі. Партызанскі парад, які адбыўся 16 ліпеня ў вызваленым Мінску, стаў тэмай чацвёртага раздзела.

Прадстаўлены фотадакументальны матэрыял з фондаў музея дапоўнены картамі, плакатамі, газетамі, лістоўкамі, асабістымі рэчамі ўдзельнікаў вызвалення Беларусі.

Праект экспазіцыі рэалізаваны сумесна з пасольствам Кітая ў Беларусі. Прэзентацыя адбылася ў Дзень Незалежнасці Беларусі.

11 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.07.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:799
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме