https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выходзіць з трох дагавораў аб выплаце ваенных пенсій у СНД


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 407 «Аб выхадзе Рэспублікі Беларусь з міжнародных дагавораў», паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Беларусь выходзіць з трох міжнародных дагавораў, якія рэгулююць пенсійнае забеспячэнне ваенных пенсіянераў у рамках СНД.

Гэта, у прыватнасці, пагадненне аб парадку пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых і іх сем’яў і дзяржаўнага страхавання ваеннаслужачых дзяржаў — удзельніц СНД ад 15 мая 1992 года, пагадненне аб парадку пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых Пагранічных войскаў, членаў іх сем’яў і дзяржаўнага страхавання ваеннаслужачых Пагранічных войскаў дзяржаў — удзельнікаў СНД ад 15 мая 1992 года і пагадненне аб парадку пенсійнага забеспячэння і дзяржаўнага страхавання супрацоўнікаў органаў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц СНД ад 24 снежня 1993 года.

Гэтымі дакументамі прадугледжана, што пенсійнае забеспячэнне ваенных пенсіянераў, прыбыўшых з краін Садружнасці (незалежна ад іх грамадзянства), ажыццяўляецца за кошт бюджэту дзяржавы, у якой яны пастаянна пражываюць, на ўмовах, па нормах і ў парадку, якія існуюць у краіне іх пастаяннага пражывання.

«У Беларусі 99 працэнтаў выпадкаў назначэння такіх пенсій прыпадае на ваенных пенсіянераў, прыбыўшых з Расіі і Украіны. Разам з тым расійскім бокам ужо дэнансаваны пагадненні ад 15 мая 1992 года і вядзецца аналагічная работа адносна пагаднення ад 24 снежня 1993 года. Украіна таксама выйшла з двух дагавораў. У сувязі з гэтым далейшы ўдзел Беларусі ў пагадненнях прызнаны немэтазгодным», — растлумачылі ў прэс-службе беларускага лідара.

Асобам, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, выплата пенсій, што назначаны да выхаду з пагадненняў, будзе прадоўжана.

Звязда, 21 снежня 2023
 
Дата публикации:21.12.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:148
 
Ключевые слова:
Военная пенсия СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме