https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Акцыя "Нашы дзеці" сагравае сэрцы і душы хлопчыкаў і дзяўчынак і дапамагае ім адчуць сябе патрэбнымі


Аб гэтым у час акцыі ў Мастах сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі наведаў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Масты, павіншаваў дзяцей з надыходзячым Новым годам і падарыў ім камп`ютарную тэхніку і салодкія падарункі. "У краіне створаны ўсе ўмовы для аказання дапамогі дзецям. У першую чаргу тым, хто асабліва мае ў ёй патрэбу, - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. - Аднак ніколі не будзе лішнім аказаць дзіцяці больш увагі. Таму супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыята пастаянна ўдзельнічаюць у дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", стараюцца стварыць у гэтыя пераднавагоднія дні атмасферу надыходзячага свята, зрабіць хлопчыкаў і дзяўчынак крыху больш шчаслівымі".

Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што, на жаль, не ўсе дзеці могуць ажыццявіць свае мары, але яны ўсё роўна вераць, што гэтыя мары абавязкова здзейсняцца. "Вядома, мы не чараўнікі. Не заўсёды здольныя вылечыць ад цяжкай хваробы, падарыць цяпло бацькоўскага ачага, - сказаў ён. - Але мы здольныя хоць крыху сагрэць сэрцы і душы гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак, усяліць упэўненасць у сваіх сілах, прымусіць паверыць у сябе, адчуць патрэбнымі ў гэтым свеце. На мой погляд, гэта самая важная мэта акцыі "Нашы дзеці".

22 снежня 2023, Масты
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Акция Наши Дети Новый год Соцзащита в Беларуси Благотворительность Масты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме