https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску завяршылася следства па справе аб прычыненні ўрону бюджэту на 3 млрд. рублёў


Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка прыватнага будаўнічага прадпрыемства, які сваімі злачыннымі дзеяннямі нанёс урон бюджэту Мінска ў асабліва буйным памеры. 

Расследаваннем устаноўлена, што таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое ўзначальвае 35-гадовы дырэктар, выйграла тэндар на ажыццяўленне работ па рэканструкцыі жылога дома, якія фінансуюцца з гарадскога бюджэту ў адпаведнасці з інвестыцыйнай праграмай. Замоўцам дзяржаўнага кантракта выступала УП "ЖРЭА Цэнтральнага раёна горада Мінска". 

У пэўны момант падрадчык адстаў ад графіка. Маючы законную падставу прыпыніць работы для карэкціроўкі састарэлага праекта рэканструкцыі дома, дырэктар ТАА не зрабіў гэтага, а наўмысна ўчыніў шэраг злачынстваў. 

Абвінавачваны заключыў ілжывыя акты здачы-прыёмкі і кошту выкананых будаўніча-мантажных работ, а таксама іншыя афіцыйныя дакументы аб выкарыстанні матэрыялаў, абсталявання і іх кошту. Несапраўдныя дакументы зламыснік, абыходзячы інжынера тэхнічнага нагляду, падаў службовай асобе ЖРЭА, упаўнаважанаму прымаць работы па рэканструкцыі аб`екта. 

Апошні, які ведаў аб сапраўдным становішчы спраў, заверыў падробленыя дакументы, што паслужыла падставай для пераліку падрадчыку больш як 3 млрд. рублёў. Гэтыя грашовыя сродкі абвінавачваны выкарыстоўваў па сваім меркаванні на іншых аб`ектах, на якіх яго прадпрыемства праводзіла будаўніча-мантажныя работы. 

Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваныя як злачынствы, прадугледжаныя ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 216 КК (прычыненне маёмаснага ўрону без прыкмет крадзяжу ў буйным памеры). 

Падчас расследавання ў дачыненні да абвінавачванага ўжытая мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту, накладзены арышт на яго маёмасць коштам больш як 625 млн. рублёў. Крымінальная справа накіраваная ў суд. 

У дачыненні да службовай асобы ЖРЭА, якая ўступіла ў змову з дырэктарам ТАА і аказала яму садзеянне, цяпер таксама расследуецца крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 КК.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2015
 
Дата публикации:04.12.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:727
 
Ключевые слова:
Криминал Строительство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме