https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка абураны спробай ашуканства на "Камволі"


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 4 снежня ў час даклада аб сітуацыі ў ААТ "Камволь" выказаў абурэнне спробай ашуканства на прадпрыемстве.
Прэзідэнт растлумачыў, чаму напярэдадні вырашыў не ездзіць у ААТ "Камволь". Ён адзначыў, што гэта было зроблена наўмысна.

"Не паехаў, таму што міністр пачаў займацца там ашуканствам. І для таго, каб паказаць на працягу аднаго-двух дзён работу прадпрыемства, сабраў усё, што можна, з міністэрства, з канцэрна, звёз туды сыравіну для таго, каб на дзень-два запусціць машыны, а пасля ад`езду Прэзідэнта, напэўна, паспяхова іх спыніць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Быў шэраг іншых нявырашаных пытанняў, якія павінны былі быць вырашаны да візіту Прэзідэнта, у тым ліку і кадравыя. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што яшчэ наведае ААТ "Камволь", прычым нечакана. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што будуць вывучаны аспекты супрацоўніцтва з Бранскім камвольным камбінатам у частцы перадачы яму ў арэнду новага абсталявання ААТ "Камволь".

Аляксандру Лукашэнку была прадстаўлена стратэгія развіцця прадпрыемства на канец 2015-га і ўвесь 2016 год з пазначэннем цэн і рынкаў, куды ААТ мае намер прадаваць сваю прадукцыю. Па выніках даклада кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне, што на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта "Камволю" будзе выдзелена дадатковае фінансаванне пад абаротныя сродкі. Адпаведны ўказ плануецца падпісаць у бліжэйшыя гады.

4 снежня 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:692
 
Ключевые слова:
Инвестиции Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме