https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аранжавы ўзровень небяспекі ўводзяць сіноптыкі 30 чэрвеня з-за гарачыні


Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер, 30 чэрвеня, днём на большай частцы тэрыторыі Брэсцкай вобласці тэмпература паветра дасягне 30-31 градус цяпла, у сувязі з чым сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльнай з`яве (аранжавы ўзровень небяспекі).

Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па ўсходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, днём прагназуецца 24-29 градусаў цяпла. У дзённы час 1-2 ліпеня ў многіх раёнах Беларусі тэмпература паветра складзе 30-32 градусы цяпла, па поўдні да плюс 34.

29 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.06.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:545
 
Ключевые слова:
Жара в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме