https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падчас наведвання РВУП "Завод дакладнай электрамеханікі" ў Дзяржынскім раёне паставіў перад беларускімі ваеннымі задачу выйсці на новы этап у стварэнні сучаснай ракетнай тэхнікі


Пра гэта паведамляе прэс-служба Прэзідэнта Беларусі.
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт павінен аснасціць армію больш сучаснымі ракетнымі комплексамі ў 2016—2017 гадах. Раней Лукашэнка даў даручэнні па стварэнні айчыннага ракетабудавання і аснашчэння Узброеных сіл сучаснай ракетнай тэхнікай. Падчас наведвання завода ён быў праінфармаваны аб выкананні гэтых задач. 

Лукашэнка пабываў у шматпрофільным універсальным цэху завода, дзе азнаёміўся з ходам работ па лакалізацыі вытворчасці ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА). Кіраўніку дзяржавы былі паказаныя машыны РСЗА "Паланез" і абсталяванне для выпрабавання ракетных рухавікоў. "Далей павінен быць новы этап, мы не павінны на гэтым спыняцца, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мы павінны ісці далей у межах міжнародных пагадненняў і дагавораў і ствараць больш сучасную ракетную тэхніку". 

У Беларусі, як было паведамлена прэзідэнту, паспяхова асвоілі тэхналогіі працягу тэрміну службы ракет. "10 тыс. у год — гэта вельмі добра. Трэба — значыць, паскорымся", — канстатаваў Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў магчымыя домыслы аб тым, што Беларусь бразгае зброяй ці іграе мускуламі. "У нас сёння, заўтра таксама, выключна абаронная стратэгія. Мы ні на каго не збіраемся нападаць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы будзем абараняцца ад тых, хто паставіць сваёй мэтай на нас нападаць, весці супраць нас вайну". 

Гэта, падкрэсліў ён, выключна абарончая стратэгія. Сутнасць яе ў тым, каб праціўнік задумаўся, перш чым весці супраць Беларусі вайну ці ствараць нейкі канфлікт. "Мы павінны нанесці яму непрымальны ўрон, калі ён вырашыць нас атакаваць. Непрымальны ўрон, непрымальныя страты — вось галоўнае. І гэта выключна абарончая тактыка", — дадаў Лукашэнка. 

Падчас наведвання завода яго праінфармавалі таксама аб вытворчай структуры, фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах завода дакладнай электрамеханікі. Кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў па развіцці прадпрыемства і ваенна-прамысловага комплексу краіны ў цэлым.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 лістапада 2015
 
Дата публикации:03.11.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:747
 
Ключевые слова:
Военно-промышленный комплекс Ракетная техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме