Прадстаўнік Мінскай вобласці Аляксандр Саванец стаў уладальнікам дыплома лаўрэата I ступені нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, а таксама прыза імя Уладзіміра Мулявіна.
Аляксандр Саванец займаецца вакалам восем гадоў. Ён скончыў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, цяпер выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Малады чалавек прызнаўся, што перамагчы яму дапамаглі ў першую чаргу мэтанакіраваная праца і старанная работа над сабой.
"На мой погляд, конкурс мае вельмі высокі ўзровень. Для маладога артыста - гэта значная прыступка, дзякуючы якой можна рухацца наперад. Работа з аркестрам - важны этап у жыцці кожнага артыста, вельмі каштоўны вопыт. Асобная ўдзянасць Міхаілу Якаўлевічу Фінбергу, нацыянальнаму акадэмічнаму канцэртнаму аркестру за дапамогу ў падрыхтоўцы канкурсантаў", - сказаў ён.
Другое месца дасталося Ніне Жукоўскай (Мінск) і Марыне Бараноўскай (Віцебская вобласць). Уладальнікі трэцяга месца - Аляксандр Ласоўскі (Гомельская вобласць), Ксенія Бучылка (Гродзенская вобласць), Аляксандра Вітушкіна (Віцебская вобласць).
Ацэньвала канкурсантаў вопытнае журы, старшынёй якога быў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра прафесар Міхаіл Фінберг. Ацэньваліся вакальныя даныя, чысцыня выканання, рэпертуар і яго адпаведнасць узросту выканаўцы, а таксама знешні выгляд.
Для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прыехалі прадстаўнікі кожнай вобласці і горада Мінска. Асаблівасць гэтага творчага спаборніцтва - выкананне песні беларускіх аўтараў на беларускай мове.
Трэці тур конкурсу праходзіў у суправаджэнні знакамітага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Урачыстае адкрыццё XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі прайшло вечарам 10 чэрвеня на сцэне летняга амфітэатра.
13 чэрвеня 2016, Маладзечна
БЕЛТА