На 14 чэрвеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 19.932 беларускія рублі
Еўра — 22.460
Расійскі рубель — 304,62
Украінская грыўна — 798,40
Кошык валют — 3.879,64
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 109 рублёў (0,55%), еўра — на 36 (0,16%), расійскага рубля — знізіўся на 1,88 рубля (0,61%), грыўны — вырас на 5,40 рубля (0,68%). Курс кошыка валют знізіўся на 1,30 рубля (0,03%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 446,23 рубля (13,00%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1268, "долар/расійскі рубель" — 65,4323, "долар/грыўна" — 24,965.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 14 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 19.750—19.920 і прадавалі па 19.950—20.070 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 164 рублі (да 19.850), продажу — на 132 (да 20.010).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.800—19.900 пры куплі, 20.000—20.100 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2016
Мінск, 14 чэрвеня 2016