https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны аэрапорт Мінск увайшоў у дваццатку самых пунктуальных аэрапортаў Еўропы


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.
Нацыянальны аэрапорт Мінск увайшоў у дваццатку самых пунктуальных аэрапортаў Еўропы па версіі амерыканскага рэсурсу Flightstats, які адсочвае дакладнасць адпраўлення і прыбыцця рэйсаў.

Паводле даных рэсурсу, у 2015 годзе Нацыянальны аэрапорт Мінск выканаў 88,89 працэнта рэйсаў своечасова. Пры гэтым з 15 890 прааналізаваных рэйсаў 1 499 былі выкананы з затрымкай. Сярэдняя затрымка склала крыху больш за 38 мінут. "З такімі паказчыкамі галоўны аэрапорт краіны заняў 19-ю пазіцыю сярод самых пунктуальных паветраных гаваней Еўропы", - адзначылі ў прэс-службе.

Найбольш пунктуальнымі аэрапортамі Еўропы па выніках 2015 года Flightstats назваў фінскія Оўлу і Хельсінкі, якія займаюць першы і другі радок у Еўропе, а таксама шведскі Калакс - трэці. Аэрапорт Рыгі займае чацвёртае месца. Замыкае пяцёрку лідараў польскі аэрапорт Лавіца (Познань).
__________________________________________

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруюцца авіякампанія "Белавія", а таксама грузавыя авіяперавозчыкі "Трансавіяэкспарт", "Рубістар" і "Генекс".

Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.


14 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.06.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:789
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Аэропорт Мінск Европа Ститистика Пунктуальность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме