https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вылучэнне дэлегатаў - гэта пачатак Усебеларускага народнага сходу


Аб гэтым заявіў 17 мая намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі перад пачаткам рэспубліканскай нарады ідэалагічнага актыву.
"Усебеларускі народны сход фактычна пачаўся ўжо, паколькі вылучэнне дэлегатаў для ўдзелу ў ім - гэта ўжо і ёсць сход. Гэта вызначэнне тых лідараў, тых, можа, праблемных пытанняў, якія неабходна было б абмеркаваць, а таксама тых прапаноў, якія даюць магчымасць выбудаваць стратэгію развіцця Беларусі", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Ён адзначыў, што маючы адбыцца сход, а таксама выбары ў парламент і ўжо агучанае Пасланне Прэзідэнта парламенту і народу - гэта значныя стратэгічныя мерапрыемствы. Яны вызначаць далейшы ўклад у развіццё краіны ў эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай плоскасцях.

Акрамя таго, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта зрабіў акцэнт на тым, што цяпер аналізуецца згаданае пасланне. Пасылы, якія змешчаны ў пасланні - гэта таксама падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу.

"Тыя канцэптуальныя рэчы, якія закладзены ў ім, стануць асновай, у тым ліку для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе, стратэгічных падыходаў развіцця эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага", - падкрэсліў Ігар Бузоўскі.

Нарада ідэолагаў праходзіць 17 мая на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. На ёй сабраліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны.

17 мая 2016, Мінск
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.05.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:796
 
Ключевые слова:
Всебелорусское народное собрание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме