https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Залдастанаў дыскутаваў зь Янукевічам у жывым эфіры пра «рускі мір» і Беларусь


4 траўня ў жывым эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва» адбылася тэлефонная размова паміж Аляксеем Янукевічам і Аляксандрам Залдастанавым.
«Начны воўк» Залдастанаў у жывым эфіры радыё «Говорит Москва» сказаў: «Беларусь незалежная, калі ў іх там ёсьць прэзыдэнт». Адбылося гэта пад ціскам лідэра Партыі БНФ.

Падчас гутаркі (слухаць эфір за 4 траўня, пачынаючы з 24.30) Залдастанаў зрабіў шэраг новых выказваньняў. У прыватнасьці, ён сказаў, што беларусы ў часе вайны змагаліся за «русский мир», і назваў лідэра Партыі БНФ Аляксея Янукевіча хлусам, які нацкоўвае народы адзін на аднаго.

Адказваючы на прамое пытаньне, ці сувэрэнная дзяржава Беларусь, Залдастанаў сказаў, што наяўнасьць прэзыдэнта — гэта знак таго, што краіна самастойная.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч накіраваў у Генпракуратуру афіцыйную заяву з патрабаваньнем прызнаць расейскі байкерскі клюб «Начныя ваўкі» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніць яго дзейнасьць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Падставай для гэтага сталі выказваньні лідэра «Начных ваўкоў» Аляксандра «Хірурга» Залдастанава, які, знаходзячыся 30 красавіка ў Беларусі, заявіў, што Беларусь — гэта Расея.

«Нахабная заява Залдастанава яўна скіраваная на непрызнаньне Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы», — заявіў Янукевіч.

«Кантэкст усіх выказваньняў спадара Залдастанава, якія ён робіць у Беларусі і робіць ня першы год, вельмі ясна сьведчаць пра тое, што зь яго боку і з боку яго арганізацыі вельмі яўна прасочваецца непавага да дзяржаўнага сувэрэнітэту і незалежнасьці нашай дзяржавы. Вядома, Беларусь у вельмі вялікай ступені пацярпела ў час Другой усясьветнай вайны, але спрабаваць выкарыстаць гэтую тэму для таго, каб расхістваць мір у нашай дзяржаве, каб ставіць пад сумнеў незалежнасьць краіны — у Беларусі гэта нікому ня ўдасца і нікому ня будзе дазволена. Мы хочам, каб арганізацыя „Начныя ваўкі“ была прызнана экстрэмісцкай, а яе дзейнасьць у Беларусі была пастаўленая па-за законам. Адпаведна, тады будуць вымушаныя адрэагаваць і расейскія органы, таму што паміж нашымі дзяржавамі ёсьць адпаведныя дамоўленасьці. Наша мэта, каб публічныя выказваньні публічнай асобы спадара Залдастанава, якія ставяць пад сумнеў незалежнасьць нашай дзяржавы, не гучалі, у тым ліку, у Беларусі», — так пракамэнтаваў Янукевіч радыёстанцыі «Говорит Москва» факт падачы Партыяй БНФ скаргі ў Генпракуратуру.

Аляксандар Залдастанаў сказаў, што тое, што ён ставіў пад сумнеў сувэрэнітэт Беларусі — гэта трызьненьне. Тады Аляксей Янукевіч запытаў яго: якім чынам заява пра тое, што Беларусь — гэта Расея, можа ня ставіць пад сумнеў незалежнасьць нашай краіны?

«На працягу ўсёй маёй паездкі ў Беларусь вакол мяне круціўся нейкі тып, які казаў, што СССР ваяваў на адным баку з Гітлерам. Калі мне пытаньне задае гэты тып, то мне ўсё зразумела, чаго ён дамагаецца. Я чуў, што мяне абвясьцілі сэпаратыстам. Але сэпаратысты разьдзяляюць і гадзяць, а я акурат хачу сабраць усё. Я акурат за адзінства наша, за нашу агульную гісторыю, за нашу адзіную веру. Я акурат за гэта выступаю. А людзі, якія распаўсюджваюць пра мяне падобныя плёткі і бязглузьдзіцу, — гэта і ёсьць самыя натуральныя сэпаратысты, якія прывялі нашу радзіму да развалу ў 90-х гадах. А цяпер яны хочуць зрабіць тое самае ў Беларусі. Яны хочуць, каб яна апынулася пад зьнешнім кіраваньнем, яны хочуць пазбавіць яе незалежнасьці. А тых, хто супраць гэтага змагаецца, яны абвяшчаюць сэпаратыстамі. І дагаварыліся ўжо да таго, што Савецкі Саюз ваяваў разам з Гітлерам. Я думаю, што такіх людзей увогуле ня трэба слухаць. Гэта бессаромныя, ілжывыя ворагі, якія навадняюць цяпер нашу прастору для таго, каб нас нацкоўваць адных на адных».

Адказваючы на пытаньне вядоўцы, ці незалежная дзяржава Беларусь, Залдастанаў сказаў:

«Ну вядома, яна незалежная, калі ў іх там ёсьць прэзыдэнт».

«Мяне абсалютна не задаволіў адказ спадара Залдастанава. Мы чулі, што ён заявіў пра тое, што яго радзіма развалілася. Я ня ведаю, ці лічыць ён сваёй радзімай Расею і ці развальваецца Расея ўжо. Але насамрэч СССР не існуе ўжо больш за 25 год. І любыя спробы яго ўзнаўленьня, любыя заявы пра тое, што цяпер хочуць склеіць нейкую адзіную веру... Зноў жа незразумела, якая канкрэтна вера маецца на ўвазе...», — пачаў адказваць Янукевіч.

Залдастанаў перарваў Янукевіча:

«Незразумела яму, якая вера. Яму таксама незразумела, хто ваяваў на баку Гітлера. Я ня ведаю, з кім я размаўляю, ці той гэта пэрсанаж, які ўвесь час круціўся ў мяне пад нагамі, вышукваў, дзе нагадзіць нам. Хутчэй за ўсё, гэта ён і ёсьць. Ён хлусіць нахабным чынам, перакручвае мае словы і сьвядома скажае рэчаіснасьць. Я знаходзіўся на могілках у Хатыні, калі людзі распавядалі пра подзьвігі іх вёсак і гарадоў. Для мяне было зразумела, што яны ваявалі не за свае сёлы, а за сваю краіну, за сваю радзіму, якой тады быў Савецкі Саюз. Яны ваявалі не за канкрэтны кавалачак тэрыторыі, а за адзіны наш дом, які цяпер называецца „русским миром“. А вось гэтыя хлусы і падлюкі хочуць зараз зрабіць усё, каб нацкаваць нас адных на адных, адпрацоўваючы грошы сваіх заакіянскіх апекуноў».

Апошняе слова вядоўца даў лідэру БНФ:

«Слухачы самі могуць ацаніць тыя выказваньні, якія цяпер прагучалі, хоць у іх шмат унутраных супярэчнасьцяў і яўнага трызьненьня. Пракуратура Рэспублікі Беларусь таксама будзе рабіць свае высновы. Ці памірымся мы? Я з спадаром Залдастанавым не сварыўся. Я не прыяжджаў у Расею і не заяўляў, што гэта Беларусь. Я не казаў, што мае дзяды ваявалі за „белорусский мир“. Ён жа заявіў, што падчас Другой усясьветнай вайны беларусы ваявалі за „русский мир“. Беларусы за яго не ваявалі. Ніколі. І вельмі спадзяюся, што нам ніколі не давядзецца ваяваць супраць „русского мира“. І вось гэтае сяброўства, пра якое шмат гавораць, ставіцца пад сумнеў дзейнасьцю такіх арганізацыяў, якой кіруе спадар Залдастанаў».

Радыё Свабода, 5 траўня 2016
 
Дата публикации:05.05.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:772
 
Ключевые слова:
БНФ Суверенитет Ночные волки Экстремизм Независимость Вторая мировая война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме