https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь святкуе Дзень Перамогі


Сёлета галоўнае святочнае мерапрыемства пройдзе ў новым фармаце.
Замест традыцыйнага шэсця ветэранаў да сталічнай плошчы Перамогі (у апошнія гады ветэранаў везлі наперадзе калоны ў адкрытых машынах) будзе арганізавана шэсце памяці "Беларусь памятае" з удзелам гараджан, прадстаўнікоў грамадскіх і моладзевых арганізацый.

Калоны прадстаўнікоў усіх раёнаў Мінска рушаць да плошчы Перамогі, дзе ўжо будуць знаходзіцца ветэраны, па праспекце Незалежнасці і прылеглых да плошчы вуліцах. Удзельнікі шэсця будуць несці фатаграфіі сваіх сваякоў, якія ваявалі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў Беларусі і тых, хто вызваляў рэспубліку ў 1944 годзе. На плошчы адбудзецца ўскладанне вянкоў і кветак да манумента Перамогі. У 20.00 тут пачнецца канцэрт.

Святочныя мерапрыемствы будуць арганізаваныя на пляцоўцы каля Палаца спорту: міжнародны турнір па сілавым экстрыме (пачатак у 10.00), канцэрт, святочны кірмаш, выстава-кірмаш народнай творчасці "Горад майстроў" (11.00). У парку Перамогі апоўдні пачнецца ўсебеларускае лёгкаатлетычнае спаборніцтва "Забег адважных". На тэрыторыі Верхняга горада з 12.00 да 17.00 адбудзецца канцэрт, які адкрывае серыю канцэртаў летняга турыстычнага сезона.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць у кожным раёне сталіцы: у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага (з 12.00 да 19.00), парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў (з 12.00 да 19.00), Батанічным садзе (з 13.00 да 20.00), парку імя 900-годдзя Мінска (з 13.00 да 17.00), Мінскім заапарку (з 12.00 да 15.00), Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе (з 11.00 да 18.00), парку імя Паўлава (з 10.00 да 17.00), на плошчы перад Палацам чыгуначнікаў (з 13.00 да 18.00), у мікрараёне Сцяпянка каля самалёта па вул. Карвата (з 12.00 да 16.00), парку Дружбы Народаў (з 12.00 да 18.00), парку 60-годдзя Кастрычніка (з 12.00 да 18.00), у скверы па вул. Сердзіча (з 12.00 да 17.00). Раённае свята "Пераможны май" таксама пройдзе з 12.00 да 17.00 у музейна-паркавым комплексе "Перамога".

У 22.00 будзе дадзены святочны салют з трыццаці залпаў. Гледачы змогуць убачыць новыя віды феерверкаў — "Чырвоны мак", "Герань", "Аксаміт". Салюты таксама будуць дадзены ў абласных цэнтрах краіны.

На час правядзення святочных мерапрыемстваў у цэнтры горада змяняюцца маршруты транспарту, які рухаецца праз плошчу Перамогі. Змяняецца таксама рэжым працы станцыі метро "Плошча Перамогі": з 5.30 да 7.00 і з 17.00 да 23.00 станцыя будзе працаваць у штатным рэжыме; з 7.00 да 13.00 і з 17.00 да 23.00 цягнікі тут спыняцца не будуць.

Марина Носова, БелаПАН
Мінск, 9 мая 2016
 
Дата публикации:09.05.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:922
 
Ключевые слова:
Мінск День Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме