https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску падбіраюць памяшканні для стварэння сеткі беларускага бістро


Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі.
"Цяпер ідзе падбор памяшканняў для рэалізацыі гэтага пілотнага праекта. Плануецца іх размяшчаць у месцах масавага скопішча людзей (гасцей сталіцы, студэнтаў і інш.), дзе прымяненне тэхналогіі хуткага харчавання будзе найбольш запатрабавана і апраўдана", - сказаў намеснік старшыні гарвыканкама.

Паводле яго слоў, канцэпцыя беларускага бістро прадугледжвае арганізацыю сучасных аб`ектаў з разнастайным асартыментам страў, прыгатаваных па-дамашняму смачна з выкарыстаннем натуральнай сыравіны. "Стравы нацыянальнай кухні будуць гатавацца на аснове харчовай сыравіны і тавараў айчыннай вытворчасці, што дасць магчымасць забяспечыць прывабную цэнавую палітыку ўстаноў для наведвальнікаў любога ўзросту з розным узроўнем даходаў", - адзначыў Андрэй Дамарацкі.

На падставе тэматычнай накіраванасці ўжо распрацавана прыкладнае меню з папулярных беларускіх страў, вядомых не толькі ў краіне, але і за яе межамі. Наведвальнікам прапануюць стравы з бульбы, агародніны, грыбоў, мяса, рыбы, ягад, мёду. Напрыклад, дранікі з рознымі гарнірамі і соусамі, бульба фаршыраваная, запечаная ў мундзірах з напаўняльнікамі, розныя віды каўбас уласнай вытворчасці, беларускія напіткі і многае іншае.

Форменнае адзенне абслуговага персаналу, афармленне меню і іншыя атрыбуты будуць адпавядаць выбранай канцэпцыі.

"Укараненне канцэпцыі "Беларускае бістро" стане дастойнай альтэрнатывай заходняму фастфуду, што асабліва актуальна для фарміравання культуры здаровага харчавання ў сучасных умовах", - перакананы намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

9 кастрычніка 2015, Мінск
Аксана Каруна - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.10.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:969
 
Ключевые слова:
Фастфуд Белорусское бистро Предпринимательство Общественное питание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме