https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Слуцку затрыманыя два гандляры наркотыкамі


За продаж марыхуаны і псіхаактыўных медпрэпаратаў у Слуцку затрыманыя мужчына і жанчына.
Як паведамляе УУС Мінаблвыканкама, супрацоўнікамі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама і Слуцкага РАУС, а таксама аператыўна-пошукавага аддзела УУС Мінаблвыканкама ў Слуцку ў момант продажу пакета з марыхуанай вагой 2,7 г быў затрыманы 30-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. Пры вобыску ў яго дома дадаткова быў знойдзены аналагічны наркотык, расфасаваны ў пакеты, агульнай вагой больш за 100 г, а таксама россыпам высушаныя расліны маку. 

У сваю чаргу пакупнік марыхуаны — 31-гадовы мясцовы жыхар, індывідуальны прадпрымальнік — паспеў схаваць пакет з наркотыкам у тайніку ў рулявой калонцы мікрааўтобуса "Івека", які належаў яму.  

У той жа дзень супрацоўнікамі падраздзяленняў па наркакантролі ў Слуцку была затрыманая 32-гадовая мясцовая жыхарка, якая рэалізавала мясцоваму жыхару чатыры таблеткі трамадолу і адну таблетку клоназепаму. Псіхаактыўныя рэчывы за некалькі гадзін да гэтага жанчына набыла ў аптэцы па рэцэпце, што быў выпісаны ёй як пацыенту, які пакутаваў ад нарказалежнасці. Атрыманыя таблеткі яна рэалізавала за кошт у дзесяць разоў вышэйшы, чым у аптэцы.

Характэрна, што і мужчына, і жанчына маюць непагашаныя судзімасці за незаконны абарот наркотыкаў. Прычым мужчына зараз адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіроўвання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

У дачыненні да затрыманых наркагандляроў Слуцкім РАСК распачатыя справы на падставе ч. 3 арт. 328 КК, а ў дачыненні да пакупніка — справа на падставе ч. 1 арт. 328.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:09.10.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:794
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Слуцак
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме