https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курс валют на 17 верасня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 17 верасня 2015 года.
На 17 верасня 2015 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 17.720 беларускіх рублёў
Еўра — 19.947
Расійскі рубель — 268,80
Украінская грыўна — 811,91

Кошык валют — 3.437,75 (абсалютны максімум)

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 42 рублі (0,24%), еўра — на 120 (0,60%), расійскага рубля — вырас на 4,63 рубля (1,75%), грыўны — на 5,46 (0,68%). Курс кошыка валют вырас на 15,23 рубля (0,44%) у параўнанні з папярэднім днём і на 667,50 рубля (24,10%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1257, "долар/расійскі рубель" — 65,923, "долар/грыўна" — 21,825.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 17 верасня ў 8.55 долар куплялі па 17.600—17.720 і прадавалі па 17.740—17.900 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 57 рублёў (да 17.666), продажу — на 51 (да 17.804).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 17.600—17.700 пры куплі, 17.800—17.900 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2015
 
Дата публикации:17.09.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:693
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме